«Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў 31 мая пабывала ў Шклове і ў тым ліку на папяровай фабрыцы «Спартак».
Сустрэць галоўны сімвал II Еўрапейскіх гульняў на плошчу перад раённым Домам культуры прыйшлі вядомыя людзі Шклова, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці, шмат моладзі.
Першым факеланосцам у Шклове стаў першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк. Ён заклікаў жыхароў сваёй малой радзімы праслаўляць Шклоўскі край дасягненнямі ў прафесійнай дзейнасці і перамогамі ў спорце, рабіць усё магчымае для развіцця і росквіту краіны.
Захавальнікі агню запалілі факел і перадалі яго Дзмітрыю Варанюку. Сімвал Еўрапейскіх гульняў носьбіты паходні даставілі да гарадской ратушы, лядовай арэны і ў ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак». Затым ён адправіўся ў аграгарадок Александрыя, дзе наведаў школу, у якой вучыўся Прэзідэнт Беларусі, спартыўны комплекс і Трафімаву крыніцу. Наступным горадам на шляху эстафеты стаў г. Горкі.
Дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы