Вялікі цуд - сям'я. Пад такім дэвізам у ААТ «Івацэвічдрэў» адбылося свята, якое аб'яднала дзве самыя цёплыя даты - дзень сям'і і Дзень абароны дзяцей.
Работнікі ААТ «Івацэвічдрэў» Людміла Якімовіч, Аляксандр Глушэня, Фёдар Сіліч, Дзмітрый Абрамчук і іх сем'і прынялі ўдзел у конкурсна-забаўляльнай праграме «Вялікі цуд - сям'я».
З першай і да апошняй хвіліны ў зале панавала атмасфера любові, узаемаразумення і даверу. Цікава прайшлі зносіны вядучых з сем'ямі, пытанні былі падступныя, нечаканыя, але сем'і праявілі крэпасць і сілу адносін, у аснове якіх – любоў і павага, клопат адзін пра аднаго.
Выдатныя палоўкі дэманстравалі сваё абаянне і прыгажосць, а моцная змагалася ў конкурсах на сілу і спрыт. Было шмат сумесных спартыўных размінак і конкурсаў, на творчым конкурсе сям'я Абрамчукоў спявала песню, Сілічаў распавядала павучальную прытчу, Глушэняў разыграла мініяцюру, а Якімавічаў прыгожа танчыла вальс…
Дзеці ўдзельнікаў таксама спявалі песні, гучалі музычныя нумары ў выкананні Вольгі Сцяпанавай, Івана Пытляка, Маргарыты і Валерыя Хонскіх.
Падрабязна пра падзею на друкаваных старонках газеты «Івацэвіцкі веснік».