Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця канцэрна «Белляспаперпрам» за студзень-красавік і ацэнка выканання ключавых паказчыкаў першага паўгоддзя 2019 года былі сёння разгледжаны на выязным пасяджэнні савета канцэрна ў ААТ «Светлагорскі ЦКК».


Удзел у рабоце Савета прыняў намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Ляшэнка.
На парадку дня таксама былі пытанні функцыянавання сістэмы кіравання аховай працы ў канцэрне і рэалізацыі галіновай мэтавай праграмы па паляпшэнні ўмоў і аховы працы ў арганізацыях, а таксама праца галіновага прафсаюза па арганізацыі і правядзенні грамадскага кантролю па пытаннях аховы працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму ў арганізацыях канцэрна.
Са справаздачамі выступілі кіраўнікі. Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з вопытам Светлагорскага ЦКК па забеспячэнні аховы працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму.
Прэс-служба канцэрна «Белляспаперпрам»