Эстафета «Полымя свету» працягвае шэсце па краіне. 15 чэрвеня агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў Маладзечне і Заслаўі. «Полымя свету» пранеслі па тэрыторыі ЗАТ «Маладзечнамэбля».
Агонь, урачыста запалены ў Рыме і шэсце па шэрагу еўрапейскіх гарадоў, прыбыў 15 чэрвеня ў г. Маладзечна.
Сімвал волі да перамогі гараджане ўрачыста сустрэлі ў самым цэнтры, каля будынка музычнага каледжа. Тут прайшлі выступленні аркестра і мажарэтак.
Сотні жыхароў і гасцей горада, якія сабраліся ў чаканні захавальнікаў агню, вітаў старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юрый Горлаў.
Факел пранеслі па вуліцах горада дзесяць беларусаў. Сярод іх - дырэктар Палаца культуры Маладзечна, старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Сарока, прадстаўнік Рэспублікі Беларусь на конкурсе «дзіцячае Еўрабачанне-2015», суперфіналіст конкурсу «Голас. Дзеці» Руслан Асланаў, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, прадстаўнік ААТ «Крыніца», Нацыянальнага партнёра II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, Міхаіл Варламаў і іншыя.
Сярод аб'ектаў горада, па якім пранеслі факел, было і прадпрыемства канцэрна ЗАТ «Маладзечнамэбля».