Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» актыўна развіваюць супрацоўніцтва з егіпецкімі кампаніямі.
Пачынаючы з кастрычніка 2017 года канцэрн пачаў выбудоўваць супрацоўніцтва з Палатай дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці Егіпта і дзелавымі коламі гэтай краіны. Супрацоўніцтва развіваецца па двух кірунках: рэалізацыя беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі і навучанне спецыялістаў для мэблевай галіны Егіпта.
Адбылося некалькі сустрэчных візітаў беларускіх і егіпецкіх спецыялістаў.
Як вынік, у 2018 годзе паступова пачалі расці аб'ёмы паставак прадукцыі прадпрыемстваў "Белляспаперпрам" на рынак Егіпта. За 2018 год экспартавана тавараў на суму 1,6 млн долараў ЗША, што ў 4 разы больш, чым у 2017 годзе. Аснову экспарту склалі папера, кардон, фанера і піламатэрыялы.
Пад патранажам канцэрна «Белляспаперпрам» арганізавана работа па правядзенні Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам курсаў для егіпецкіх спецыялістаў Палаты дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці Егіпта. Першае навучанне прайшло ў красавіку бягучага года ў г. Каіры. Паводле інфармацыі пасольства Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, курсы атрымалі высокую ацэнку з боку егіпецкіх спецыялістаў.
У 2019 годзе працягнулася станоўчая дынаміка ў экспартнай дзейнасці прадпрыемстваў галіны ў Егіпет. Так, у студзені-красавіку 2019 г. прадпрыемствы канцэрна паставілі ў гэтую краіну прадукцыі на 371,3 тыс.дол. ЗША, што ў 2,1 разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Асноўную частку экспарту (246 тыс.дол.) склала папяровая прадукцыя РУП «Завод газетнай паперы», дзе пачалі перапрацоўваць беларускую цэлюлозу.
Арганізацыі канцэрна «Белляспаперпрам» зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва з Арабскай Рэспублікай Егіпет па розных напрамках. У першую чаргу - гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Сёння прапрацоўваюцца магчымасці пашырэння асартыменту тавараў, якія пастаўляюцца ў Егіпет. Гэта розныя віды драўняных пліт, падлогавыя ламініраванныя пакрыцця, міжпакаёвыя дзверы, вокны, паганажныя вырабы, еўравагонка, блок-хаус, дошка для пакрыцця падлогі, прадукцыя з паперы і кардона і многае іншае.
Старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юрый Назараў сёння прыняў удзел у сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса і дзелавых колаў Рэспублікі з прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатаха ас-Сісі.
Прэс-служба канцэрна «Белляспаперпрам»