Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, транспартнай, прамысловай і пажарнай бяспекі ў арганізацыях канцэрна «Белляспаперпрам» у 2018 годзе.


Дадзены конкурс у арганізацыях канцэрна праводзіцца трэці раз.

Яго галоўныя мэты:
- актывізацыя работы па ахове працы, транспартнай, прамысловай і пажарнай бяспекі;
- павышэнне зацікаўленасці наймальнікаў у стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў, умацаванне прамысловай і пажарнай бяспекі, бяспекі дарожнага руху і эксплуатацыі транспарту;
- прафілактыка вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, аварый і аварыйных сітуацый, паляпшэння ўмоў і аховы працы, вытворчай санітарыі;
- папярэджанне няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў на вытворчасці, удзел работнікаў у дзейнасці па паляпшэнню ўмоў і аховы працы, пажарнай бяспекі і бяспекі дарожнага руху;
- паляпшэнне сістэм кіравання аховай працы, маральнае і матэрыяльнае стымулявання наймальнікаў і работнікаў за забеспячэнне патрабаванняў аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі, бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту.

У аглядзе-конкурсе прымалі ўдзел усе прамысловыя арганізацыі канцэрна. Агляд-конкурс арганізуецца і праводзіцца з удзелам прафсаюзных камітэтаў арганізацый, абласных і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.

Арганізацыі, якія дапусцілі няшчасныя выпадкі на вытворчасці, аварыі, аварыйныя сітуацыі і іншыя інцыдэнты, якія адбыліся па віне наймальніка і (або) упаўнаважаных службовых асоб, да ўдзелу ў аглядзе-конкурсе не дапускаюцца.

Пераможцам агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, транспартнай, прамысловай і пажарнай бяспекі за 2018 год прызнана ААТ «Барысаўскі ДАК».

Другое месца заняла ААТ «Слоніммэбля», трэцяе – ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак», лаўрэатам конкурсу стала ЗАТ «Маладзечнамэбля».

Лаўрэатамі ў намінацыях сталі:
- «Лепшая арганізацыя работы па забеспячэнню прамысловай бяспекі» – ААТ «Барысаўдрэў»;
- «Лепшая арганізацыя работы па забеспячэнню пажарнай бяспекі» – Філіял «Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка» ААТ «Светлагорскі ЦКК»;

Дыпломы пераможцам конкурсу на пасяджэнні савета канцэрна па пытаннях аховы працы ўручыў старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юрый Назараў.

Прэс-служба канцэрна «Белляспаперпрам»