Канцэрн «Белляспаперпрам» прадстаўляе беларускую цэлюлозна-папяровую прадукцыю на міжнароднай выставе ў Маскве.
24-я Міжнародная выстава ўпаковачнай прадукцыі «RosUpack» адкрылася сёння ў расійскай сталіцы. Прадукцыю беларускай вытворчасці на гэтым найбуйнейшым міжнародным форуме цэлюлозна-папяровай вытворчасці прадстаўляюць прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам». На адзіным стэндзе канцэрна прадстаўлены лепшыя ўзоры прадукцыі ААТ «Светлагорскі ЦКК» і яго філіяла «Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка», РУП «Завод газетнай паперы», ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак», ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альберцін», прадпрыемстваў холдынгу «Беларускія шпалеры», у тым ліку «Папяровая фабрыка «Герой працы» і ААТ «ЦБК-Кансалт».
Дадзеная выстава для цэлюлозна-папяровых прадпрыемстваў канцэрна з'яўляецца адной з самых ключавых. Расійская Федэрацыя, а таксама іншыя краіны СНД з'яўляюцца адным з найбуйнейшых рынкаў збыту для беларускіх вытворцаў паперы і кардона. Так, у 2018 годзе з агульнага аб'ёму экспарту паперы і кардона на краіны СНД прыйшлося амаль 64% адгрузак (55,4 млн долараў ЗША, з іх у Расею – 38,5 млн долараў ЗША). Прычым тэмп росту экспарту паперы і кардона ў СНД у параўнанні з 2017 годам склаў 162,1%.
У бягучым годзе тэндэнцыя росту аб'ёму паставак працягнута: за студзень-красавік у краіны блізкага замежжа паперы і кардона пастаўлена на 21,1 млн долараў ЗША, што на 59,5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Удзел у гэтай выставе, упэўненыя прадстаўнікі прадпрыемстваў, прынясе новыя кантракты і адкрые новыя кірункі супрацоўніцтва. Акрамя таго, для вытворцаў заўсёды важна вывучэнне апошніх тэндэнцый на рынку і вопыту кампаній з іншых краін.
У цяперашняй выставе прымае ўдзел больш за 650 кампаній з 34 краін. Сярод наведвальнікаў, арганізатары адзначаюць, як правіла, патэнцыяльных кліентаў і партнёраў з амаль 80 рэгіёнаў Расіі і 50 краін. Выставу наведваюць кіраўнікі і спецыялісты расійскіх і замежных кампаній розных галін эканомікі, якім неабходна выбраць пастаўшчыка пакавальнага абсталявання, матэрыялаў, сыравіны або гатовай ўпакоўкі, адпаведных зададзеным параметрам.
Выстава RosUpack – самая буйная падзея упаковачнай індустрыі ў Расеі і краінах Усходняй Еўропы. Яна праходзіць у выставачным комплексе МВЦ «Крокус Экспа» з 18 па 21 чэрвеня.
Прэс-служба канцэрна «Белляспаперпрам»