Старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юрый Назараў сёння сустрэўся з працоўным калектывам галіновага навучальнага цэнтра.


ДУА «Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лесапрамысловага комплексу» Юрый Назараў наведаў у рамках работы рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы. Напярэдадні святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў інфармацыйны дзень быў прысвечаны тэме перамогі, незалежнасці і памяці аб подзвігу савецкіх салдат.

Старшыня канцэрна таксама правёў рабочую нараду з кіраўніцтвам і спецыялістамі навучальнага цэнтра па пытаннях падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў галіны. Пастаўленыя задачы па прадстаўленні новых прапаноў па арганізацыі навучання, у тым ліку з прымяненнем дыстанцыйных метадаў.

Таксама вывучаны практычны вопыт укаранення і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у працы навучальнага цэнтра.

Юрый Назараў азнаёміўся з правядзеннем навучальнага працэсу, арганізацыі якога даў высокую адзнаку.

   

 

Прэс-служба канцэрна «Белляспаперпрам»