XI спартыўныя гульні Мінскага абкама прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання, прысвечаныя 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі прайшлі ў п.Ждановічы.


15 чэрвеня каля 200 чалавек з 10 каманд арганізацый, аб'яднаных у галіновы прафсаюз, змагаліся ў розных відах спорту. Спартыўныя гульні ўключалі ў сябе камандныя спаборніцтвы па валейболе і міні-футболе, асабістае першынство па гіравым спорце, дартсе, настольным тэнісе і шашках.

Прызавыя месцы па міні-футболе і валейболе размеркаваліся наступным чынам:

1 месца заваявала каманда УП «Папяровая фабрыка» Дзяржзнака, 2 месца - каманда ЗАТ «Маладзечнамэбля», 3 месца – каманда ААТ «Барысаўскі ДАК».

Пераможцамі ў асабістым першынстве па наступных відах спорту сталі:

- Настольны тэніс. Жанчыны - Надзея Грынцэвіч, РУП «Белдзяржлес».
- Настольны тэніс. Мужчыны - Віктар Клявдо, ААТ «Буддэталі».
- Дартс. Жанчыны - Анастасія Сіўко, РУП «Белдзяржлес».
- Дартс. Мужчыны - Яўген Бабейка, РУП «Белдзяржлес».
- Шашкі. Жанчыны — Ларыса Каткова, РУП «Мінская друкарская фабрыка».
- Шашкі. Мужчыны - Андрэй Ермалінскі, ЗАТ «Маладзечнамэбля».
- Гіравы спорт. Вагавая катэгорыя да 80 кг - Аляксандр Якімовіч, ААТ «Барысаўскі ДАК».
- Гіравы спорт. Вагавая катэгорыя звыш 80 кг — Алег Купрыян, ЗАТ «Маладзечнамэбля».

Каманды-прызёры ўзнагароджаны памятнымі кубкамі і дыпломамі, удзельнікі каманд – грашовымі прызамі. Пераможцы і прызёры ў асабістым першынстве ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прызамі.

Віншуем пераможцаў!

Паводле інфармацыі https://les.1prof.by