У Мінску сёння адкрываюцца II Еўрапейскія гульні. У маштабным спартыўным форуме прымуць удзел 4 тыс. атлетаў з 50 краін кантынента.
Сталіца Беларусі раней ніколі не прымала гэтакай значнай спартыўнай падзеі. За перыпетыямі барацьбы на спартыўных пляцоўках будуць сачыць не толькі ў Еўропе, але ў многіх краінах Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Спаборніцтвы па 15 відах спорту змогуць убачыць больш за 500 млн тэлегледачоў.
Паводле інфармацыі Белта