Прадпрыемства ААТ «Барысаўскі ДАК» занесена на дошку гонару Барысаўскага раёна па выніках работы за 2018 год.
Працай некалькіх пакаленняў у Барысаве створана адно з перадавых дрэваапрацоўчай галіны краіны - ААТ «Барысаўскі ДАК». Людзі даражылі працай і прышчаплялі любоў да яе сынам і ўнукам, якія сёння працягваюць працоўныя традыцыі сваіх продкаў.
Менавіта такое неабыякавае стаўленне да справы і стала галоўным фактарам поспеху камбіната, які па выніках мінулага года занесены на раённую Дошку гонару.
ААТ «Барысаўскі ДАК» - найбуйнейшае дрэваапрацоўчае прадпрыемства Рэспублікі Беларусь, якое мае больш чым векавы вопыт вытворчасці вырабаў з драўніны. Прымяненне найноўшых тэхналогій і абсталявання прызнаных сусветных брэндаў дазваляе выпускаць прадукцыю высокай якасці.
Чытаць далей: Мінская праўда