Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» павялічылі аб'ём вытворчасці прадукцыі ў студзені-маі на 16,1%, экспарт - на 11,5%.
За пяць месяцаў 2019 года аб'ём вытворчасці прадукцыі прамысловасці па прадпрыемствах канцэрна склаў 646,8 млн рублёў, што ў супастаўных умовах на 16,1% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Найбольшы тэмп роста прамысловай вытворчасці 148,4% да аналагічнага перыяду мінулага года забяспечылі прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай галіны, якія вырабілі прадукцыі на 225,5 млн рублёў. Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы нарасцілі аб'ёмы вытворчасці на 5,2% да 248,5 млн рублёў. Вытворцы мэблевай прадукцыі павялічылі выпуск тавараў на 0,6 % да 172,8 млн рублёў.
У 2019 годзе практычна ўсе прадпрыемствы галіны выйшлі на ўстойлівую станоўчую дынаміку эфектыўнасці вытворчасці. Шэраг арганізацый, якія ў мінулыя перыяды мелі некаторыя праблемы з дасягненнем станоўчых паказчыкаў гаспадарчай дзейнасці, альбо мелі нізкую эфектыўнасць, у цяперашні час забяспечваюць планамерны рост. Так ААТ «Лесахімік» павялічыла аб'ём вытворчасці ў 3,7 разы, ААТ « Лунінецлес» - у 4,5 разы, ААТ «Светлагорскі ЦКК» - у 3,9 разы.
З агульнага аб'ёму вытворчасці больш за 65% прадукцыі прадпрыемства канцэрна паставілі на экспарт. За студзень-май экспарт прадукцыі склаў 239,7 млн долараў ЗША, што на 11,5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Геаграфія паставак ахапіла больш за 50 краін.
Прэс-служба канцэрна «Белляспаперпрам»