Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Юрый Назараў сёння прыняў удзел у акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага".


З прадстаўнікамі працоўнага калектыву апарата канцэрна ён усклаў кветкі да манумента "Танк-вызваліцель" на плошчы каля Цэнтральнага Дома афіцэраў у Мінску.

                      

Як абвяшчае надпіс на пастаменце танка-помніка, ён прысвечаны «Доблесным воінам 4-й гвардзейскай Мінскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава II ступені танкавай брыгадзе 2-га гвардзейскага Тацынскага Чырванасцяжнага ордэна Суворава II ступені танкавага корпуса, які ўступіў першым у Мінск 3 ліпеня 1944 г. пры вызваленні яго ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Гэтая баявая машина - сімвал вызвалення сталіцы.

Акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Урачыстыя цырымоніі ўскладання кветак у перадсвяточныя дні праходзяць па ўсёй краіне.

Актыўны ўдзел у акцыі прымаюць усе працоўныя калектывы арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам".

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"