Старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юрый Назараў павіншаваў ветэранаў і работнікаў галіны з надыходзячымі святамі.
Паважаныя калегі, работнікі і ветэраны лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці!
Віншую Вас З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і знамянальнай датай - 75-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэтае ўсенароднае свята ўвасабляе вернасць служэння Радзіме, аб'ядноўвае ўсіх, хто абараняў нашу краіну ад ворага на палях бітваў Вялікай Айчыннай вайны, і ўсіх, хто ў мірны час сваёй стваральнай працай умацоўвае росквіт і незалежнасць Беларусі.
Работнікі арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам", як і ўсе суайчыннікі, высока ўшаноўваюць памяць подзвігу загінуўшых і жывых, вядомых і безыменных воінаў-вызваліцеляў, якія па закліку сэрца і па загадзе доўгу абаранялі сваю Радзіму.
З пачуццём глыбокай павагі мы ўшаноўваем герояў-франтавікоў і працаўнікоў тылу, на прыкладах іх мужнасці і стойкасці выхоўваем новыя пакаленні абаронцаў Айчыны, накіроўваем іх на шлях міру і добрасуседства.
Сёння работнікі прадпрыемстваў галіны ўносяць свой пасільны ўклад ва ўмацаванне эканамічнага і сацыяльнага патэнцыялу нашай краіны, у яе развіццё і росквіт. І хай гэта будзе данінай у гонар вялікага подзвігу, які здзейснілі для ўсіх нас нашы дзяды і прадзеды.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, радасці і аптымізму, поспеху ва ўсіх пачынаннях і высокіх дасягненняў на карысць роднай Беларусі!
Юрый Назараў,
старшыня канцэрна "Белляспаперпрам".