ААТ "Мастоўдрэў" за дасягненне высокіх вынікаў у сваёй дзейнасці занесена на Дошку гонару Гродзенскай вобласці.


Урачыстая цырымонія адкрыцця абласной Дошкі гонару адбылася ў Гродне напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Адкрытае акцыянернае таварыства "Мастоўдрэў" - гэта сучаснае шматпрофільнае дрэваапрацоўчае прадпрыемства, адно з найбуйнейшых у Рэспубліцы Беларусь. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці фанеры, драўнянавалакністых пліт і іншай прадукцыі з драўніны. На прадпрыемстве працуе больш за 1700 чалавек.