Навінкі мэблевай вытворчасці будуць прадстаўлены на 26-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе-кірмашы "Мэбля-2019", якая пройдзе з 16 па 19 кастрычніка ў Мінску.


Па традыцыі Цэнтральнай экспазіцыяй выставы стане вялікі Калектыўны стэнд прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам", якія кансалідавана з'яўляюцца самым буйным вытворцам мэблі ў Рэспубліцы.

Вялікую экспазіцыю прадставіць і Асацыяцыя прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі.

Для вытворцаў мэблі гэтая выстава з'яўляецца своеасаблівым аглядам новых ідэй і тэхналогій у мэблевай вытворчасці. Спецыяльна для паказу на выставе рыхтуюцца новыя калекцыі мэблі. На выставу запрашаюцца аптовыя пакупнікі, дылеры, кліенты і партнёры, праводзяцца прэзентацыі новай прадукцыі і, як правіла, заключаюцца новыя кантракты на пастаўку мэблевай прадукцыі, прычым асноўная частка гэтых кантрактаў – экспарт.

Беларускія вытворцы мэблі досыць вялікія аб'ёмы сваёй прадукцыі пастаўляюць на замежныя рынкі. У некаторых прадпрыемстваў гэта можа быць больш за 90% ад агульнага аб'ёму вытворчасці. Беларускую мэблю цэняць у многіх краінах за яе высокую якасць, сучасны дызайн і канкурэнтны кошт, таму Мінскую выставу традыцыйна наведваюць шматлікія замежныя госці і праводзяць перамовы аб пастаўках.

Высокай папулярнасцю мэбля беларускіх вытворцаў карыстаецца і на ўнутраным рынку Рэспублікі. Выстава - гэта выдатная магчымасць для беларускіх спажыўцоў азнаёміцца з навінкамі мэблі і новымі цікавымі тэхналагічнымі рашэннямі ў мэблевых вырабах.

Дарэчы, экспазіцыя цяперашняй выставы будзе дапоўненая асобным салонам па дызайне інтэр'еру. Тут можна будзе ўбачыць арыгінальныя дызайнерскія праекты па афармленні інтэр'еру з мэбляй, прадстаўленай на выставе. Таксама свае стэнды размесцяць вытворцы розных вырабаў і спадарожных тавараў для афармлення інтэр'ераў кватэр, офісаў і загарадных дамоў.

Для наведвальнікаў выставы будуць арганізаваны розныя майстар-класы, розыгрышы і прэзентацыі. У апошні дзень працы выставы экспаненты плануюць правесці распродажы выставачных узораў.

Насычанай будзе і дзелавая праграма выставы. Адбудзецца шэраг прафесійных канферэнцый, семінараў. Запланаваны сустрэчы і перамовы з прадстаўнікамі буйных еўрапейскіх гандлёвых сетак і кампаній.

Па традыцыі ў рамках выставы будуць падведзены вынікі дзвюх рэспубліканскіх конкурсаў сярод вытворцаў мэблі. Будуць названыя лепшае мэблевае прадпрыемства года і лепшая мэбля Беларусі ў 2019 годзе. Арганізатарамі конкурсаў выступаюць канцэрн "Белляспаперпрам" і Асацыяцыя прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі.

Звяртаем увагу пастаянных наведвальнікаў выставы і нашых партнёраў, што з гэтага года змяніліся тэрміны правядзення выставы. Многія гады яна праходзіла ў верасні. Цяпер выстава перанесена на кастрычнік. Яна адбудзецца 16-19 кастрычніка 2019 года. Месца правядзення выставы засталося ранейшым - пр. Пераможцаў, 20/2 (Футбольны манеж).

Чакаем вас на экспазіцыі!

Прэс-служба канцэрна " Белляспаперпрам»