ААТ "Івацэвічдрэў" увяло ў практыку правядзенне экскурсій на вытворчасць ДСП і ЛДСП. Першымі экскурсійнымі групамі сталі дылеры і партнёры.
Для гасцей праводзіцца экскурсія па вытворчых пляцоўках прадпрыемства. Знаёміць наведвальнікаў з заводам асабіста генеральны дырэктар Аляксандр Ільніцкі. Праводзіцца таксама прэзентацыя кампаніі, яе магчымасцяў, прадстаўляюцца навінкі дэкораў, цісненняў, дэманструецца ўвесь шырокі асартымент ЛДСП BYSPAN.
На прадпрыемстве ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы дазволяць павысіць ступень даверу да BYSPAN і ўмацуе адносіны з партнёрамі.
Больш фотатут