Намеснік старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіл Касько прыме ўдзел у прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца ў Доме прэсы 26 ліпеня.
Тэма прэс-канферэнцыі: "Рацыянальнае лесакарыстанне ў Рэспубліцы Беларусь: нарыхтоўка і выкарыстанне драўняных рэсурсаў. Пытанні экспарту лесапрадукцыі".
Міхаіл Касько прадставіць інфармацыю аб арганізацыі глыбокай перапрацоўкі драўніны на прадпрыемствах канцэрна, экспарце прадукцыі і перспектыўных напрамках эфектыўнага выкарыстання наяўных у краіне лясных рэсурсаў.
Запрашаем прадстаўнікоў прэсы. Пачатак прэс-канферэнцыі ў 12.00.
Прэс-служба канцэрна " Белляспаперпрам"