Урад Беларусі гатовы разгледзець фінансавыя стымулы для паскоранага пераходу на папяровую ўпакоўку. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, наведваючы выставу вытворчасці біяразкладальнай ўпакоўкі з расліннай сыравіны.


Для вытворцаў экатары крэдыты могуць стаць танней. Не выключана, што ў рамках экакурсу будзе накладзеная забарона на бясплатныя паліэтыленавыя пакеты ў крамах. Іх могуць замяніць папяровымі альбо вырабленымі з крухмалу кукурузы і бульбы.
Цяпер у Беларусі толькі палімерных адходаў утвараецца каля 280 тысяч тон у год, з іх перапрацоўваецца толькі 30 %. Да 2035 года плануецца павялічыць гэтую долю да 50 %.