Пытанні прафілактыкі карупцыйных праяў у арганізацыях канцэрна "Белляспаперпрам" былі разгледжаны на чарговым пасяджэнні камісіі канцэрна па супрацьдзеянні карупцыі.
На пасяджэнне камісіі, якую ўзначальвае старшыня канцэрна Юрый Назараў, былі запрошаныя кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў. Яны прадставілі інфармацыю аб працы па барацьбе з карупцыяй у працоўных калектывах і адказалі на пытанні членаў камісіі.
Юрый Назараў акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў пасяджэння на важнасці прафілактычнай працы, спецыяльным навучанні спецыялістаў, якія адказваюць за пытанні процідзеяння карупцыі. Ён таксама адзначыў, што немалаважным фактарам з'яўляецца ўзровень заработнай платы адказных работнікаў. Ён павінен быць годным, каб чалавек не задумваўся аб тым, дзе атрымаць дадатковы прыбытак. Акрамя таго, неабходна ствараць такія ўмовы, каб чалавек даражыў сваім працоўным месцам, сваёй пасадай, разумеў, што пайшоўшы на злачынства, ён можа страціць добрую працу і ў цэлым паставіць крыж на сваёй кар'еры. Кіраўнікоў, дзейнасць якіх звязана з фінансамі, закупкамі, продажамі, распараджэннем матэрыяльнымі рэсурсамі, неабходна стымуляваць працаваць сумленна, але, пры гэтым, заўсёды кантраляваць.
Юрый Віктаравіч таксама звярнуў увагу на склад членаў камісіі па супрацьдзеянні карупцыі. Часцяком прадпрыемствы ствараюць камісію, у склад якой уключаюць кіраўнікоў і спецыялістаў, наўпрост звязаных з фінансамі, бухулікам, закупкамі, правядзеннем тэндэраў, продажамі, распараджэннем сыравінай і матэрыяламі і т.п. Такія камісіі па вялікім рахунку змагаюцца самі з сабой, і які ад гэтага эфект, усім зразумела. Таму ў склад камісіі павінны ўваходзіць адказныя кіраўнікі і спецыялісты, якія не з'яўляюцца асобамі, якія кіруюць фінансавымі патокамі, рэсурсамі і гэтак далей. Камісія павінна быць незалежнай і не зацікаўленай.
На пасяджэнні камісіі таксама была звернута ўвага на актыўнае ўкараненне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм уліку прадукцыі і кіравання прадпрыемствам. Пры іх выкарыстанні забяспечваецца празрыстасць ўсіх аперацый, істотна павышаецца эфектыўнасць кантролю за рухам сродкаў, сыравіны, матэрыялаў, зніжаюцца рызыкі разнастайных памылак, пралікаў і злоўжыванняў. У цяперашні час шэраг арганізацый канцэрна ўкараняюць ERP-сістэмы, якія, безумоўна, станоўча паўплываюць на эфектыўнасць антыкарупцыйнай працы.
Камісіяй таксама было адзначана, што найважнейшым фактарам у супрацьдзеянні карупцыі з'яўляецца прынцыповае стаўленне да гэтага пытання саміх кіраўнікоў. Яны нясуць персанальную адказнасць за арганізацыю гэтай работы і ад іх залежыць усё, што адбываецца на прадпрыемстве.
Напрыклад, як далажыў генеральны дырэктар ААТ "Івацэвічдрэў" Аляксандр Ільніцкі, ім было прынята рашэнне не ствараць камісію, а весці ўсе пытанні барацьбы з карупцыяй асабіста. На прадпрыемстве выкарыстоўваюцца аўтаматызаваныя інфармацыйныя сістэмы, укаранёны электронны дакументаабарот, у стадыі ўкаранення ERP-сістэма. Кіраўнік асабіста рэгулярна кантралюе ўсе патокі і здзелкі, правярае працу падначаленых. Акрамя таго, у акцыянерным грамадстве прыняты Кодэкс прафесійнай этыкі, палажэнне аб дзелавой гасціннасці. У гэтых дакументах дакладна прапісаны ўсе правілы вырашэння вытворчых задач, фінансавых пытанняў, правілы ўзаемадзеяння з пастаўшчыкамі, партнёрамі, кліентамі і т. п. Кожны, хто працуе ў арганізацыі, абавязаныя іх выконваць.
Генеральны дырэктар ААТ "Рэчыцадрэў" Валерый Тулейка падзяліўся сваім вопытам работы па барацьбе з карупцыяй. Службу эканамічнай бяспекі на прадпрыемстве ўзначальвае спецыяліст, які мае вялікі досвед працы ў органах унутраных спраў. Прафесійны падыход да выяўлення карупцыйных рызык і праяў дае значна больш высокі эфект, чым праца камісіі, у склад якой могуць уваходзіць людзі, якія не маюць спецыяльных ведаў і вопыту.
Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня канцэрна даручыў яшчэ раз правесці аналіз персанальнага складу камісій на прадпрыемствах, дэталёва вывучыць вопыт выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у супрацьдзеянні карупцыі, актывізаваць прафілактычную інфармацыйную працу і ўнесці прапановы па механізмах стымулявання людзей, якія адказваюць за дадзены кірунак дзейнасці.
Больш інфармацыі ТУТ
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"