Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» павялічылі экспарт прадукцыі ў Узбекістан на 48,6%.
У першым паўгоддзі 2019 года арганізацыі канцэрна экспартавалі на рынак Узбекістана прадукцыі на 3,9 млн долараў ЗША, што на 48,6% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Пры гэтым, экспарт за ўвесь 2018 год складаў 3,8 млн долараў ЗША. Пастаўкі пачалі расці з другога паўгоддзя і працягнулі рост у бягучым годзе.
Найбольшую ўдзельную вагу ў таварнай структуры экспарту ў гэтую краіну склалі папера і кардон. У асноўнай масе гэта прадукцыя РУП «Завод газетнай паперы» (г. Шклоў). Раней паставак газетнай паперы ва Узбекістан не было, для прадпрыемства гэта новы і перспектыўны рынак.
Экспартуюцца ў Узбекістан таксама драўнянастружкавыя і драўнянавалакністыя пліты, прадукты лесахіміі і іншае.
Сёння прадпрыемствы працягваюць актыўную працу па нарошчванні паставак прадукцыі на рынак Узбекістана.
Прадстаўнікі канцэрна "Белляспаперпрам" і кіраўнікі прадпрыемстваў у рамках I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана правялі шэраг сустрэч і дзелавых перамоў з дэлегацыямі з розных рэгіёнаў Узбекістана, вынікам якіх павінны стаць новыя пагадненні аб супрацоўніцтве.
Прэс-служба канцэрна " Белляспаперпрам"