I-ы Рэспубліканскі турыстычны злёт сярод арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам", прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца 2-4 жніўня ў г.п. Целяханы Брэсцкай вобласці.
Удзел у турзлёце прымуць 11 каманд ад 13 прадпрыемстваў канцэрна. У складзе кожнай каманды па 25 чалавек.
Брэсцкую вобласць прадставяць работнікі ААТ «Івацэвічдрэў» і ЗАТ «Холдынгавая кампанія» Пінскдрэў». Віцебскую вобласць прадстаўляюць ААТ «Віцебскдрэў» і філіял «Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка». Ад Гомельскай вобласці ўдзельнічаюць работнікі ААТ «Гомельдрэў», ААТ «Рэчыцадрэў» і зборная каманда ААТ «Светлагорскі ЦКК» і філіял «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы». Гродзенскую вобласць прадставяць ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін» і ААТ «Мастоўдрэў». Ад Магілёўскай вобласці ўдзельнічаюць зборная каманда РУП «Завод газетнай паперы» і ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак», а таксама ААТ «ФанДАК».
Удзельнікам турзлёту трэба будзе прайсці выпрабаванні па тэхніцы веласіпеднага і пешаходнага турызму, маўнтынбайку, у шатландскім кіданні бервяна, лясным сумо, перацягванні каната, у гульнявым квэсце «Місія выканальная». Адбудуцца таксама конкурсы на лепшае прадстаўленне турыстычнага лагера, патрыятычнай песні, а таксама кулінарны конкурс «абед турыста».
Галоўныя мэты і задачы турыстычнага злёту – развіццё і папулярызацыя актыўнага турызму і спорту сярод работнікаў прадпрыемстваў, устанаўленне спартыўных сувязяў паміж арганізацыямі, папулярызацыя здаровага ладу жыцця і, вядома, выхаванне пачуцця згуртаванасці і падтрымкі.
Арганізатарам конкурсу выступае Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"