Агульным сходам акцыянераў ААТ "Светлагорскі ЦКК" узгоднены працэдура і парадак завяршэння кантракту будаўнічага падраду ад 11 кастрычніка 2010 года, заключанага паміж ААТ «Светлагорскі ЦКК» і ААТ «Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС» (САМСЕ).


Прадметам кантракту з'яўлялася будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе адкрытага акцыянернага таварыства "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат" магутнасцю 400 тыс. тон у год "пад ключ".

На нядаўна праведзенай сустрэчы ў Мінску бакі абмеркавалі магчымасць заключэння пагаднення аб прымяненні медыяцыі. У рамках пагаднення Светлагорскі ЦКК і кампанія САМСЕ змогуць урэгуляваць спрэчныя пытанні, якія засталіся пасля спынення кантракту будаўнічага падраду.

Рэалізацыю праекта Светлагорскі ЦКК завершыць самастойна з прыцягненнем беларускіх падрадных арганізацый. У цяперашні час ажыццяўляюцца ўсе неабходныя працэдуры па ўводу завода ў эксплуатацыю.

У прыёмцы аб'екта будуць задзейнічаны адпаведныя наглядныя органы Рэспублікі Беларусь. Сярод іх упаўнаважаныя арганізацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства ўнутраных спраў.

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"