На гэтым тыдні ў арганізацыях канцэрна "Белляспаперпрам" праходзяць дні аховы працы.


Дні аховы працы і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы праходзяць у арганізацыях галіны 3 разы на квартал.

Мерапрыемства накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы па прафілактыцы траўматызму, прафесійнага захворвання, дарожна-транспартных здарэнняў, паляпшэнне ўмоў аховы працы, умацаванне вытворчай дысцыпліны ў арганізацыях, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белляспаперпрам", павышэнне ўзроўню ведаў работнікаў у сферы аховы працы.

Кіраўнікі канцэрна і члены камісіі па ахове працы наведваюць прадпрыемствы, праводзяць маніторынг стану спраў і праверку ведаў у галіне аховы працы.

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"