На пасяджэнні савета канцэрна "Белляспаперпрам", якое адбылося сёння ў рэжыме відэаканферэнцсувязі, былі разгледжаны вынікі працы галіны за першае паўгоддзе і задачы па выкананні параметраў развіцця на 9 месяцаў і ў цэлым 2019 год.
Удзел у пасяджэнні прынялі кіраўнікі структурных падраздзяленняў апарата і прадпрыемстваў канцэрна.
Разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця арганізацый канцэрна і пазначаныя галоўныя задачы на наступны перыяд. Сярод іх - далейшае павышэнне эфектыўнасці вытворчай дзейнасці, рост заработнай платы, развіццё экспарту і імпартазамяшчэння.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"