Працоўны калектыў вядучага прадпрыемства не толькі ў горадзе, але і ў раёне ААТ "Івацэвічдрэў" прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 500-годдзя горада Івацэвічы.


"Івацэвічдрэў" - гэта брэнд горада Івацэвічы, які праслаўляе яго далёка за межамі нашай краіны. "Івацэвічдрэў" шырока вядомы вытворца якаснай драўнянай плітнай прадукцыі і мэблі. Яго прадукцыя карыстаецца высокім попытам як у беларускіх спажыўцоў, так і на замежных рынках. Геаграфія паставак "Івацэвічдрэў" ахоплівае 28 краін блізкага і далёкага замежжа. Сярод іх і традыцыйныя рынкі - Расія, Польшча, Літва, і аддаленыя – Іран, ЗША, Ізраіль і іншыя.

Працоўны калектыў прадпрыемства з'яўляецца адным з самых маладых сярод арганізацый канцэрна. Гэта актыўная, мэтанакіраваная каманда, якая ставіць перад сабой амбіцыйныя задачы і паспяхова дамагаецца іх.

 

Вядома ж, святочныя мерапрыемствы з нагоды 500-годдзя горада Івацэвічы не маглі абысціся без дружнага калектыву ААТ "Івацэвічдрэў", дзе працуе больш за тысячу чалавек. Работнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у святочным шэсці, а таксама прадставілі вялікую экспазіцыю гатовай прадукцыі на гарадской выставе. Прычым прадстаўленая экспазіцыя стала адной з самых арыгінальных фотазон для ўдзельнікаў свята. Частка мэблі гандлёвай маркі "Mystar" была размешчана па прынцыпе перавернутых пакояў. Цяпер людзі актыўна выкладваюць на сваіх старонках у сацыяльных сетках пацешныя фота са стэнда "Івацэвічдрэў".

Акрамя гэтага, прадпрыемства ўпершыню прадставіла сваё фірменнае гарадское кафэ. Гараджане з задавальненнем яго наведвалі.

Свята адбылося 24 жніўня і аб'яднала тысячы людзей - мясцовых жыхароў, гасцей з іншых рэгіёнаў, прадстаўнікоў замежных дэлегацый.

На адкрыцці свята работнік ААТ "Івацэвічдрэў" прэсоўшчык драўняных і кастравых пліт цэха па вытворчасці драўнянастружкавых пліт-250 Новік В. В. за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё прамысловасці раёна і ў сувязі са святкаваннем 500-годдзя з дня ўтварэння горада Івацэвічы быў узнагароджаны граматай Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта.

                 

 

   

      

 

      

Фота: Белта, instagram, Івацэвічдрэў