З пачаткам новага навучальнага года і Днём ведаў вучняў ДУА "Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху" павіншаваў намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Генадзь Дзікавіцкі.


На ўрачыстую лінейку сабраліся ўсе вучні школы-інтэрната, а іх тут больш за 100, шасцёра з іх – першакласнікі.

Дзеці, якія навучаюцца ў школе, знаходзяцца тут на кругласутачным знаходжанні. Акрамя адукацыі, дзеці атрымліваюць неабходныя навыкі для паўнавартасных зносін, негледзячы на праблемы са слыхам. З дзеткамі займаюцца прафесійныя педагогі-дэфектолагі і сурдапедагогі.

Навучаюцца ў школе дзеці з розных гарадоў і пасёлкаў Магілёўскай вобласці. Ёсць і выхаванцы, якія прыехалі сюды з іншых абласцей рэспублікі.

Педагагічны калектыў школы робіць усё для таго, каб дзецям было ўтульна і спакойна ў школе, іх атачаюць цяплом і клопатам, да кожнага ставяцца з вялікай увагай і ўдзелам, каб дзеці не адчувалі сябе самотна ўдалечыні ад бацькоў.

Не пакідаюць дзяцей без увагі і розныя арганізацыі і прадпрыемствы. На працягу года прадстаўнікі канцэрна "Белляспаперпрам" і шэрагу іншых арганізацый рэгулярна наведваюць школу, сустракаюцца з дзецьмі, аказваюць неабходную дапамогу ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, прывозяць падарункі дзецям.

І, вядома, не абышоўся без падарункаў і сёлетні Дзень ведаў. Ад канцэрна "Белляспаперпрам" школе быў уручаны падарункавы сертыфікат на розныя школьныя прыналежнасці ў колькасці 1300 штук вытворчасці Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы".
Першаклашкам, па-традыцыі, былі ўручаны першыя падручнікі пад назвай "Беларусь - наша Радзіма".

У адрас дзяцей і настаўнікаў гучалі віншаванні, словы падтрымкі і самыя цёплыя пажаданні.

Генадзь Дзікавіцкі адзначыў, што канцэрн заўсёды радуюць поспехі выхаванцаў школы. "Дзеці вельмі стараюцца, добра вучацца, паступаюць у ВНУ і іншыя навучальныя ўстановы, атрымліваюць запатрабаваныя прафесіі і прыходзяць, у тым ліку, на нашы прадпрыемствы, ствараюць сем'і, - падкрэсліў Генадзь Мікалаевіч. - Мы імі ганарымся і заўсёды гатовыя падтрымаць".

                     

 

                     

Прэс-служба канцэрна " Белляспаперпрам"

Падрабязнасці ў сюжэце СТВ: