Актуальныя пытанні аховы працы ў арганізацыях галіны былі разгледжаны на пасяджэнні камісіі канцэрна "Белляспаперпрам" па ахове працы.
Удзел у пасяджэнні камісіі, якую ўзначальвае намеснік старшыні канцэрна Генадзь Дзікавіцкі, прынялі ўдзел кіраўнікі ці галоўныя інжынеры арганізацый канцэрна.
Разгледжаны пытанні:
- аб вытворчым траўматызме ў арганізацыях канцэрна "Белляспаперпрам" за 7 месяцаў гэтага года;
- выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1;
- аб ходзе работы па прафесійнай атэстацыі вальшчыкаў лесу арганізацый канцэрна ў бягучым годзе;
- аб працы базавай арганізацыі і службы аховы працы ААТ "Светлагорскі ЦКК" і ходзе выканання рашэнняў савета канцэрна ад 11.06.2019;
- аб выніках правядзення Дзён аховы працы і бяспекі дарожнага руху ў арганізацыях канцэрна за 7 месяцаў бягучага года.
Па разгляданых пытаннях выступілі прадстаўнікі ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў», ААТ «Светлагорскі ЦКК», УП «ЦБК-Кардон», філіяла «Папяровая фабрыка «Герой працы» ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры» і ТАА «Экспрэсаснова».
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"