Група кампаній «ЗОЎ» рыхтуецца да адкрыцця ўласнага гандлёва-выставачнага цэнтра ў г. Гродна. Свае дзверы ён расчыніць 20 верасня. Першых наведвальнікаў і гасцей чакаюць прыемныя сюрпрызы.
Гандлёва-выставачны цэнтр "ЗОЎ" плошчай 1000 кв. м размясціўся на вул. Дзяржынскага, 110.
Цэнтр уяўляе сабой свайго роду першую ў гісторыі хатнюю выставу фабрыкі "ЗОЎ", на якой прадстаўлены апошнія распрацоўкі 2019 года і лепшыя мэблевыя рашэнні, створаныя для прэзентацый на найбуйнейшых міжнародных выставах.
Усе выставачныя ўзоры аснашчаны навінкамі фурнітуры і аксесуараў ад вядучых італьянскіх, нямецкіх і аўстрыйскіх вытворцаў: Blum, Hettich, Vauth-Sagel, Giusti, Schuco, Roberto Marella, Volpato і ўбудаванай бытавой тэхнікай ад надзейных і сусветна вядомых вытворцаў: Kupersberg, Bosch, Siemens, Elica, AEG, Electrolux, Jetair. Таксама тут будзе прадстаўлены новы кірунак «Гардэробныя сістэмы і пакоі».
У праграме мерапрыемства, якое адбудзецца 20 верасня, бясплатныя кансультацыі вопытных дызайнераў і прамалёўка дызайн-праекта, фуршэт, розыгрышы падарункаў і мора пазітыўных эмоцый.
А для тых, хто гатовы ўжо цяпер набыць кухню «ЗОЎ», у дзень адкрыцця крамы – 20 верасня, а таксама 21 і 22 верасня, будуць дзейнічаць спецыяльныя ўмовы, зніжка на кухню – 45%.
20 верасня будуць разыграныя 3 грашовыя сертыфікаты на суму 500, 300 і 200 беларускіх рублёў на куплю ўбудаванай бытавой тэхнікі сярод удзельнікаў, якія заключылі дамову на куплю кухні ў гэты дзень.