Каманда канцэрна «Белляспаперпрам» прыме ўдзел у Мінскім паўмарафоне, які адбудзецца 15 верасня ў беларускай сталіцы.


На дыстанцыю 5,5 км каманда апарата канцэрна выйдзе на чале з намеснікам старшыні канцэрна Міхаілам Касько.

Удзел у гэтай маштабнай спартыўнай падзеі работнікі апарата канцэрна прымуць ўжо ў чацвёрты раз. У гэтым годзе на дыстанцыю выйдуць і сям'і некаторых супрацоўнікаў.

Прэс-служба канцэрна " Белляспаперпрам"