На Савеце канцэрна "Белляспаперпрам" лепшым работнікам галіны былі ўручаны ўрадавыя ўзнагароды.
Павіншаваў узнагароджаных работнікаў арганізацый канцэрна начальнік упраўлення прамысловага комплексу Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Саковіч.
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
Голубеў Алег Васільевіч, галоўны інжынер ААТ «Буддэталі»;
Марачкоўская Анастасія Анатольеўна, начальнік аддзела маркетынгу і збыту ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс»;
Хазееў Аляксандр Аляксандравіч, галоўны энергетык ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс».
Падзякай Прэм'ер-міністра Рэспублікі
Беларусь адзначаны:
Булына Дзмітрый Георгіевіч, машыніст папяровавырабляльнай (кардонавырабляльнай) машыны цэха па вытворчасці паперы і кардона філіяла «Папяровая фабрыка «Чырвоная зорка» ААТ «Светлагорскі ЦКК»;
Бурко Аляксандр Канстанцінавіч, старшы майстар аздобна-зборачнага цэха № 3 ЗАТ «Маладзечнамэбля»;
Гукаў Фёдар Васільевіч, электрагазазваршчык рамонтна-механічнага ўчастка ААТ «ФанДАК»;
Іваноўскі Уладзімір Сяргеевіч, начальнік парасілавай гаспадаркі ААТ «Буддэталі»;
Козак Святлана Сяргееўна, начальнік вытворча- дыспетчарскай службы дырэктара па вытворчасці ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў»;
Лужкоўскі Віктар Аляксандравіч, дырэктар ААТ «Навасвержанскі лесазавод»;
Пішч Іван Філіпавіч, начальнік Ганцавіцкага вытворчага ўчастка па нарыхтоўцы жывіцы ААТ «Лесахімік»;
Саладоўнік Мікалай Іосіфавіч, начальнік цэха мэблевых дэталяў ААТ «Івацэвічдрэў»;
Шынкароў Мікалай Іванавіч, электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання электрарамонтнага цэха ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак».
Яшчэ двум работнікам ААТ "Рэчыцадрэў" узнагароды ўрада будуць уручаны заўтра на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 115-годдзя з дня ўтварэння прадпрыемства: Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Лебедзевай Таццяне Васільеўне - майстру ўчастка сушыльнага аддзялення лушчыльна-сушыльнага цэха фанернай вытворчасці ААТ «Рэчыцадрэў» і падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Стрыжак Таццяне Мікалаеўне - сартавальніку матэрыялаў і вырабаў з драўніны фанернай вытворчасці ААТ «Рэчыцадрэў».
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"