Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» (г. Шклоў) ажыццявіў першую пастаўку камплектаў каркасна-шчытавых дамоў у Японію.
Заключэнне кантракта - вынік візіту дэлегацыі японскіх бізнес-колаў на вытворчасць «Домабудаванне». Патэнцыйныя заказчыкі беларускіх драўляных дамоў пабывалі на прадпрыемстве яшчэ летась. Яны азнаёміліся з тэхналогіяй вытворчасці і якасцю дамоў. Прыступіўшы сёлета да рэалізацыі праекта па будаўніцтве базы адпачынку для экалагічнага турызму на востраве Акінава, японская кампанія прыняла рашэнне замовіць дамы з натуральных драўняных матэрыялаў у Беларусі.
Філіял «Домабудаванне» ужо ажыццявіў пастаўку першай партыі дамоў. Гэта два жылыя дамы плошчай 90 кв. м і 60 кв. м, а таксама будынак кафэ плошчай 28 кв.метраў. Груз павінен быць дастаўлены да месца прызначэння да канца кастрычніка. Шэф-мантаж будынкаў будуць ажыццяўляць спецыялісты філіяла «Домабудаванне».
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"