Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" павялічылі экспарт у Ўкраіну на 20,6%.
За студзень-жнівень арганізацыі канцэрна экспартавалі ў Украіну прадукцыі на 36 млн. долараў ЗША, што на 20,6% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Найбольшая ўдзельная вага ў таварнай структуры экспарту ў Украіну занялі драўнянавалакністыя пліты (14,4 млн долараў - на 13,4% больш да леташняга аналагічнага перыяду), папера і кардон (8,5 млн долараў - на 1,7% больш) і фанера (4,6 млн долараў - у 2 разы больш). Акрамя таго ў Украіну прадпрыемствы пастаўляюць драўняна-стружкавыя пліты, мэблю, цэлюлозу (пастаўлена ўпершыню), шпалеры, драўляныя вокны і дзверы, піламатэрыялы, запалкі, прадукты лесахіміі і шэраг іншай прадукцыі.
Рынак Украіны для прадпрыемстваў канцэрна з'яўляецца традыцыйным і адным з самых асноўных. У ліку краін блізкага замежжа ён займае другую пазіцыю пасля рынку Расійскай Федэрацыі. У 2018 годзе прадпрыемствы канцэрна экспартавалі ў Украіну прадукцыі на 48,2 млн долараў ЗША, што перавысіла суму 2017 года ў 1,6 разы.
І сёння ў прадпрыемстваў канцэрна ёсць усе перадумовы для развіцця плённага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з партнёрамі з Украіны. Шматлікія кантакты і сумесныя мерапрыемствы, у тым ліку такія маштабныя як Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, садзейнічаюць заключэнню новых дамоўленасцяў і пошуку новых напрамкаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Прэс-служба канцэрна " Белляспаперпрам"