Унікальнае прадпрыемства, адзінае ў краіне забяспечвае перапрацоўку такога ляснога рэсурсу як жывіца хваёвая, ААТ "Лесахімік", адзначыла 90-годдзе з дня заснавання.
Працоўны калектыў са святам павіншаваў старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Юрый Назараў.
За плённую працу, значны ўклад у развіццё цэлюлозна-папяровай прамысловасці Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з 90-годдзем з дня заснавання арганізацыі працоўнаму калектыву адкрытага акцыянернага таварыства "Лесахімік" аб'яўлена падзяка старшыні канцэрна "Белляспаперпрам".
Адзначаны заслужанымі ўзнагародамі канцэрна і асобныя работнікі прадпрыемства, якія ўнеслі вялікі асабісты ўклад у яго развіццё. Ганаровай граматай канцэрна "Белляспаперпрам" узнагароджаны РЫХЦІКАЎ Аляксандр Іванавіч, уздымшчык 5 разраду Петрыкаўскага майстэрскага ўчастка Мазырскага вытворчага ўчастка па нарыхтоўцы жывіцы.
Граматай канцэрна "Белляспаперапрам" узнагароджаны САВЕНЯ Анатоль Фёдаравіч, майстар Чудзінскага майстэрскага ўчастка Ганцавіцкага вытворчага ўчастка па нарыхтоўцы жывіцы.
Падзяка старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" аб'яўлена АКСЕНЧЫКУ Сяргею Іванавічу, уздымшчыку 5 разраду Людзяневіцкага майстэрскага ўчастка Слабадскога вытворчага ўчастка па нарыхтоўцы жывіцы.
Віншуючы калектыў са святам і уручаючы заслужаныя ўзнагароды, старшыня канцэрна адзначыў, што гісторыя «Лесахіміка» – гэта прыклад шматгадовай, бесперапыннай і самаадданай працы ў унікальнай і вельмі складанай сферы вытворчасці. Здабыча такога ляснога рэсурсу, як жывіца, і яе далейшая перапрацоўка - найскладанейшая праца, на якую гатовыя толькі самыя руплівыя, ўстойлівыя і вельмі працавітыя людзі.
- Ваш калектыў згуртаваў сапраўдных прафесіяналаў, тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння вытворчасці, зараджаў яго традыцыі, і тых, хто сёння захоўвае і прымнажае вопыт папярэдніх пакаленняў і ўносіць вялікі асабісты ўклад у засваенне новых тэхналогій і рэалізацыю новых праектаў, - падкрэсліў Юрый Назараў. - Прыемна адзначыць, што такую значную гістарычную дату прадпрыемства сустракае з эфектыўнасцю вытворчасці, якая расце, і упэўненасцю ў заўтрашнім дні. З'яўляючыся ў Рэспубліцы Беларусь адзіным прадпрыемствам, якое спецыялізуецца на хімічнай перапрацоўцы жывіцы, "Лесахімік" па праве павінен займаць ключавую ролю ў вырашэнні пытанняў забеспячэння айчынных спажыўцоў унікальнымі прадуктамі перапрацоўкі каштоўнай лясной сыравіны. Гэта азначае, што ў вас яшчэ шмат рэзерваў і вялікі патэнцыял для развіцця. Але трэба разумець, што будучыня - за новымі тэхналогіямі, - заўважыў кіраўнік канцэрна. - Упэўнены, што такому дасведчанаму і прафесійнаму калектыву як ваш, па сілах вырашыць самыя сур'ёзныя задачы, асвоіць і новыя тэхналогіі, і новыя рынкі і многае зрабіць у цэлым для развіцця лесахімічнай вытворчасці ў Беларусі.
Старшыня канцэрна пажадаў працоўнаму калектыву поспехаў у добрых пачынаннях, новых магчымасцяў для рэалізацыі намечаных планаў, добрых перспектыў, аптымізму і дабрабыту і каб слаўная гісторыя прадпрыемства напаўнялася толькі яркімі і добрымі падзеямі, высокімі дасягненнямі і перамогамі.
Прэс-служба канцэрна " Белляспаперпрам"
07.10.2019 10: 34