На наступным тыдні 16 кастрычніка пачне сваю працу 26-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш "Мэбля-2019". Ключавой падзеяй дзелавой праграмы выставы стане "Мэблевы форум-2019".
Форум збярэ вялікую колькасць спецыялістаў у сферы мэблевай вытворчасці, дызайну і маркетынгу. Адбудзецца пяць тэматычных секцый: экспарт мэблі, гандлёвыя сеткі, Інтэрнэт-маркетынг мэблі, прадметны дызайн, інтэр'ер і дэкор. Праграму дапоўніць нэтворкінг-воркшоп для вытворцаў і дыстрыб'ютараў гатовай прадукцыі.
Выстава пройдзе ў Мінску з 16 па 19 кастрычніка ў павільёне Футбольнага манежа на пр. Пераможцаў, 20/2.
Па традыцыі Цэнтральнай экспазіцыяй выставы стане вялікі Калектыўны стэнд прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам", якія кансалідавана з'яўляюцца самым буйным вытворцам мэблі ў рэспубліцы.
Вялікую экспазіцыю прадставіць і Асацыяцыя прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі.
Для вытворцаў мэблі гэтая выстава з'яўляецца своеасаблівым аглядам новых ідэй і тэхналогій у мэблевай вытворчасці.
Спецыяльна для паказу на выставе рыхтуюцца новыя калекцыі мэблі. На выставу запрашаюцца аптовыя пакупнікі, дылеры, кліенты і партнёры, праводзяцца прэзентацыі новай прадукцыі і, як правіла, заключаюцца новыя кантракты на пастаўку мэблевай прадукцыі, прычым асноўная частка гэтых кантрактаў – экспарт.
Беларускія вытворцы мэблі досыць вялікія аб'ёмы сваёй прадукцыі пастаўляюць на замежныя рынкі. У некаторых прадпрыемстваў гэта можа быць больш за 90% ад агульнага аб'ёму вытворчасці. Беларускую мэблю цэняць у многіх краінах за яе высокую якасць, сучасны дызайн і канкурэнтны кошт, таму Мінскую выставу традыцыйна наведваюць шматлікія замежныя госці і праводзяць перамовы аб пастаўках.
Высокай папулярнасцю мэбля беларускіх вытворцаў карыстаецца і на ўнутраным рынку рэспублікі. Выстава - гэта выдатная магчымасць для беларускіх спажыўцоў азнаёміцца з навінкамі мэблі і новымі цікавымі тэхналагічнымі рашэннямі ў мэблевых вырабах.
Дарэчы, экспазіцыя цяперашняй выставы будзе дапоўненая асобным салонам па дызайне інтэр'еру. Тут можна будзе ўбачыць арыгінальныя дызайнерскія праекты па афармленні інтэр'еру з мэбляй, прадстаўленай на выставе. Таксама свае стэнды размесцяць вытворцы розных вырабаў і спадарожных тавараў для афармлення інтэр'ераў кватэр, офісаў і загарадных дамоў.
Для наведвальнікаў выставы будуць арганізаваны розныя майстар-класы, розыгрышы і прэзентацыі. У апошні дзень працы выставы экспаненты плануюць правесці распродажы выставачных узораў.
Па традыцыі ў рамках выставы будуць падведзены вынікі дзвюх рэспубліканскіх конкурсаў сярод вытворцаў мэблі. Будуць названыя лепшае мэблевае прадпрыемства года і лепшая мэбля Беларусь у 2019 годзе. Арганізатарамі конкурсаў выступаюць канцэрн "Белляспаперпрам" і Асацыяцыя прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі.
Чакаем вас на экспазіцыі выставы і мэблевым форуме!
Азнаёміцца з праграмай форуму і зарэгістравацца на ўдзел можна тут:http://expomebel.by