Сёння ў Мінску былі абвешчаныя лепшае мэблевае прадпрыемства і лепшая мэбля Беларусі 2019 года. На пляцоўцы Міжнароднай спецыялізаванай выставы-кірмашу "Мэбля-2019" ушаноўвалі пераможцаў адразу двух конкурсаў.
Адбылося падвядзенне вынікаў агляду-конкурсу мэблевых арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам" і рэспубліканскага конкурсу "Лепшая мэбля Беларусі-2019", які сумесна праводзяць канцэрн" Белляспаперпрам" і Асацыяцыя прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Агляд-конкурс мэблевых арганізацый канцэрна " Белляспаперпрам" праводзіўся па чатырох намінацыях: "Лепшая мэблевая экспазіцыя", "Лепшае функцыянальнае рашэнне і якасць мэблі", "Лепшы дызайн мэблі" і, нарэшце, самая галоўная і запаветная для многіх намінацыя "Лепшае мэблевае прадпрыемства года".
Па выніках конкурсу прызавыя месцы размеркаваліся так:
Галоўны прыз - "Лепшае мэблевае прадпрыемства года" - СТАА "ЗОЎ-ЛЕНЕЎРАМЭБЛЯ";
"Лепшая мэблевая экспазіцыя" - ААТ "Івацэвічдрэў";
"Лепшае функцыянальнае рашэнне і якасць мэблі" - "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс";
"Лепшы дызайн мэблі" - ЗАТ "Маладзечнамэбля" і ААТ "Мінскпраектмэбля".
Заслужаныя ўзнагароды кіраўнікам прадпрыемстваў уручыў старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Юрый Назараў.
У конкурсе "Лепшая мэбля Беларусі-2019" мэблевая прадукцыя, матэрыялы і камплектуючыя ацэньваліся таксама па чатырох намінацыях: "Высокая экалагічнасць мэблі (матэрыялаў)", "Арыгінальнасць дызайнерскага рашэння", "Функцыянальная дасканаласць", "Рацыянальнасць формаў і кампазіцыі".
У намінацыі "Высокая экалагічнасць мэблі і матэрыялаў" узнагароджаны:
ААТ "Івацэвічдрэў";
ААТ "Абразіўхімсбыт";
ЗАТ "Маладзечнамэбля"
ААТ "Беларуская лясная кампанія".
У намінацыі "Арыгінальнасць дызайнерскага рашэння":
ААТ "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс»;
ЗТАА "Анрэкс";
ААТ "Мінскпраектмэбля";
Філіял "Ельская мэблевая фабрыка "ААТ "Мазырскі ДАК".
У намінацыі «Функцыянальнае дасканаласць»:
ААТ "Гомельдрэў»;
ПУП "Акс-мэбля»;
ААТ " ФанДОК»;
ТАА «Баро».
У намінацыі «Рацыянальнасць формаў і кампазіцыі»:
СТАА «Зоў-Ленеўрамэбля»;
ТАА "Алмаз-люкс»;
ААТ "Магілёўдрэў»;
ААТ "Рэчыцадрэў".
Узнагароды пераможцам конкурсу ўручылі намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Генадзь Дзікавіцкі і старшыня праўлення Асацыяцыі прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Валерый Бушыла.
Сёння дыпломамі былі адзначаны і партнёры канцэрна "Белляспаперпрам" па арагнізацыі і правядзенні выставачных мерапрыемстваў.
За высокі ўзровень арганізацыі выставы "Мэбля-2019" і плённае дзелавое супрацоўніцтва ўзнагароджаны Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" і Асацыяцыя прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.
За ўклад у развіццё тэхналогій мэблевай вытворчасці узнагароджаны Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт.
Прэс-служба канцэрна " Белляспаперпрам"