У век лічбавай трансфармацыі, здавалася б, павінен губляць сваю актуальнасць і запатрабаванасць такі прадукт як папера. Аднак, жыццё даказвае, што гэта далёка не так. Бо любы навамодны гаджэт, зрэшты, як і любы іншы прадукт патрабуе яркай і якаснай упакоўкі. А яе лепш за ўсё рабіць з паперы.
Таму і попыт на паперу ў свеце не падае, а імкліва расце. З ростам аб'ёмаў вытворчасці ў розных галінах заўсёды расце попыт і на ўпакоўку. А з улікам трэнду на экалагічную ўпакоўку папера - заўсёды ў топе лідараў.
Акрамя таго, ніколі не страціць сваю акутальнасць папера санітарна-гігіентычнага прызначэння. Пры гэтым, будзе расці яе якасць.
Тэлеканал свет паказаў, як у Беларусі робяць паперу і распавёў пра яе прэспектывы.