Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" павялічылі экспарт прадукцыі ў Казахстан на 7,4%.
У студзені-жніўні 2019 года прадпрыемствы канцэрна паставілі на рынак Казахстана прадукцыі на 16,2 млн долараў ЗША, што на 7,4% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аснову экспарту склалі мэблю (амаль 7,8 млн долараў ЗША) і драўняныя пліты (4,8 млн долараў ЗША). Таксама экспартаваліся папера, кардон, шпалеры, фанера, піламатэрыялы, запалкі, драўляныя вокны, дзверы і інш.
Па аб'ёмах паставак для прадпрыемстваў канцэрна рынак Казахстана з'яўляецца адным з самых буйных на постсавецкай прасторы пасля Расіі і Украіны.
У Казахстане асаблівай папулярнасцю карыстаецца Беларуская мяккая мэбля і корпусная мэбля з масіва драўніны. Найбольш папулярныя ў Казахстане такія беларускія мэблевыя брэнды як «Пінскдрэў», «Слоніммэбля», «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс», «Маладзечнамэбля» і інш.
У 2018 годзе экспарт прадпрыемстваў канцэрна ў Казахстан склаў 23,1 млн долараў ЗША, сёлета з улікам паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва прадпрыемстваў галіны з партнёрамі з Казахстана аб'ёмы экспарту беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі і цэлюлозна-папяровай прамысловасці планамерна і ўпэўнена растуць.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"