Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" павялічылі экспарт прадукцыі ў студзені-верасні на 4,9%. Геаграфія паставак пашырылася на 15 краін.
За дзевяць месяцаў гэтага года арганізацыі "Белляспаперпрама" паставілі на знешнія рынкі прадукцыі на суму 425,3 млн долараў ЗША, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года на 4,9%.
На экспарт прадпрыемствы рэалізавалі каля 70% ад агульнага аб'ёму вырабленай прадукцыі. У таварнай структуры экспарту асноўную долю ў аб'ёме заняла прадукцыя з найбольш глыбокай ступенню перапрацоўкі і высокай дабаўленай вартасцю. Гэта мэбля (89 млн$), драўнянавалакністыя пліты (77,4 млн$), папера і кардон (66 млн$), фанера (47,5 млн$), драўнянастружкавыя пліты (43,6 млн$) і цэлюлоза (32,9 млн$).
Геаграфія экспарту прадпрыемстваў канцэрна ахапіла 69 краін. Калі яе параўнаць з аналагічным перыядам 2018 года, то яна пашырылася на 15 краін. Гэта вынік праводзімай канцэрнам работы па асваенню новых рынкаў збыту і дыверсіфікацыі экспарту ў цэлым. Сёлета прадукцыя прадпрыемстваў "Белляспаперпрама" пачала больш актыўна пастаўляцца ў краіны Афрыкі, сярод іх Егіпет, Гана, Камерун, Нігерыя і Кенія. Развіваецца экспарт і на геаграфічна аддаленым азіяцкім рынку. Прадукцыя пастаўляецца ў Кітай, Індыю, Інданезію, В'етнам, Ізраіль, Ірак, Іран, Бахрэйн, Бангладэш, ААЭ і многія іншыя краіны. Купляюць прадукцыю прадпрыемстваў канцэрна і ў ЗША, і ў Канадзе, і Новай Зеландыі.
Асвойваючы новыя рынкі збыту, арганізацыі галіны працягваюць актыўную працу па нарошчванні паставак і на традыцыйныя для сябе рынкі. Так, за 9 месяцаў экспарт у краіны блізкага замежжа (СНД) вырас на 9,8% і склаў 223,3 млн$. Экспарт на рынак Расійскай Федэрацыі вырас на 9,7% і склаў 136,3 млн$.
Прэс-служба канцэрна " Белляспаперпрам"