На 2-ай Кітайскай міжнароднай выставе імпартных тавараў і паслуг, якая праходзіць у гэтыя дні Шанхаі, ААТ "Светлагорскі ЦКК" падпісана два мемарандумы на пастаўку 24 тыс.тон сульфатнай беленай цэлюлозы ў адрас двух кітайскіх кампаній.
На працягу 2020 года прадпрыемства паставіць кожнай з кітайскіх кампаній па 12 тыс. тон цэлюлозы на агульную суму 10,8 млн долараў ЗША.
Пастаўкі будуць ажыццяўляцца праз сусветнага трэйдара-кампанію Ekman & Co AB, з якой у Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната падпісаны доўгатэрміновы кантракт аб пастаўках цэлюлозы на сусветныя рынкі.
Светлагорскі ЦКК ужо другі раз прымае ўдзел у гэтай маштабнай выставе. Яна з'яўляецца для прадпрыемства выдатнай пляцоўкай для прэзентацыі і прасоўвання сваёй прадукцыі на перспектыўным рынку Кітая. Менавіта ў гэтую краіну камбінат ужо пастаўляе найбольшыя аб'ёмы цэлюлозы.
Так, за 9 месяцаў 2019 года Светлагорскі ЦКК усяго экспартаваў цэлюлозы амаль на 33 млн долараў ЗША, з гэтай сумы экспарт у Кітай склаў 31 млн долараў ЗША. Астатні аб'ём размеркаваўся паміж Расеяй, Украінай, Італіяй, Літвой, Сербіяй, Славеніяй і Францыяй.
Тэмп росту экспарту за студзень-верасень бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 389,2% (гэта значыць экспартавана амаль у 4 разы больш).
Прэс-служба канцэрна " Белляспаперпрам"