Прэс-канферэнцыя на тэму «Удасканаленне сістэмы збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь» адбудзецца сёння ў прэс-цэнтры Дома прэсы.
Аб магчымасцях перапрацоўкі другасных рэсурсаў паперы і кардона на прадпрыемствах канцэрна «Белляспаперпрам» раскажа начальнік упраўлення цэлюлозна-папяровай і лесахімічнай вытворчасці Аляксандр Пшонны.
Удзел у прэс-канферэнцыі таксама прымуць прадстаўнікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства прыродных рэсурсаў, Міністэрства прамысловасці, «Белкаапсаюза», ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў», ДВА "Белрэсурсы", журналісты вядучых рэспубліканскіх друкаваных і электронных СМІ.