Апошнія навінкі мэблевай вытворчасці прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам" будуць прадстаўлены на міжнароднай выставе "Мэбля - 2019", якая адкрываецца сёння ў г.Маскве.
Мэбля беларускай вытворчасці на найбуйнейшым мэблевым форуме ў усходняй Еўропе прадставяць вядучыя прадпрыемствы канцэрна: ЗАТ «ХК «Пінскдрэў», ЗАТ «Маладзечнамэбля», ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс»,
ААТ "Слоніммэбля", ААТ "Гомельдрэў", ААТ "Рэчыцадрэў", ААТ "Магілёўдрэў", Ельская мэблевая фабрыка ААТ "Мазырскі ДАК". Таксама ААТ "Беларуская лясная кампанія" прадставіць шырокі асартымент драўняных пліт для мэблевай вытворчасці.
Міжнародная мэблевая выстава ў г. Маскве - адна з найважнейшых і стратэгічна важных падзей для прадпрыемстваў канцэрна. Расійскі рынак на працягу многіх гадоў з'яўляецца для іх найбольш асвоеным і самым буйным. У агульным аб'ёме экспарту мэблі на долю Расійскай Федэрацыі прыпадае больш за 60%. За 9 месяцаў 2019 года прадпрыемствамі канцэрна ў Расею экспартавана мэблевай прадукцыі на 53,8 млн долараў ЗША, што на 3,3% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У цэлым, уключаючы іншыя віды прадукцыі, прадпрыемствы канцэрна за студзень-верасень гэтага года паставілі ў Расею тавараў на 136,3 млн долараў ЗША, што на 10% больш, чым за 9 месяцаў 2018 года. Такім чынам, мэбля ў агульнай структуры экспарту прадпрыемстваў канцэрна ў Расею займае амаль 40%.
Акрамя працы на выставачнай экспазіцыі прадстаўнікі беларускіх мэблевых прадпрыемстваў актыўна ўдзельнічаюць у дзелавой праграме выставы, праводзяць шмат сустрэч, перамоў, усталёўваюць новыя кантакты і заключаюць дамовы аб супрацоўніцтве.
Экспартны патэнцыял мэблевых прадпрыемстваў канцэрна сумесна з Асацыяцыяй прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі будзе прадстаўлены на Міжнароднай канферэнцыі "Быць у бізнэсе" і В2В сустрэчы для мэблевай галіны "Connect leads", якія праводзяцца ў рамках выставы.
Удзел у гэтай канферэнцыі прыме каля 600 прадстаўнікоў са шматлікіх прафесійных асацыяцый і саюзаў і бізнес-колаў з розных краін (краіны СНД, Турцыя, Іран і інш.). У прыватнасці, асацыяцый мэблевых і дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, асацыяцый будаўнічых падрадчыкаў, якія працуюць па сістэме "пад ключ", забудоўшчыкаў офісаў, асацыяцый гасцінічнага бізнесу Расіі (г.Сочы), Казахстана, Татарстана, кіраўнікі сеткавых мэблевых крамаў, менеджэры па закупках мэблі сеткавых мэблевых крамаў, дызайнеры інтэр'ераў, рэстаратары і многія іншыя.
Цяперашняя выстава ўжо 31-я па ліку, яна праходзіць у найбуйнейшым выставачным цэнтры Масквы на Чырвонай Прэсне ў ЦВК "Экспацэнтр". Агульная плошча экспазіцыі складае каля 80 тысяч кв. м. Сваю прадукцыю прадставяць 833 кампаніі з 24 краін і 146 гарадоў Расіі. Штогод выставу наведвае больш за 40 тысяч спецыялістаў і наведвальнікаў.
Гэта найбуйнейшая галіновая выстава, якая штогод становіцца галоўнай падзеяй мэблевага рынку ў Расіі і Усходняй Еўропе. Кожную восень у "Экспацэнтры" збіраюцца вядучыя сусветныя брэнды і вытворцы, дызайнеры і спецыялісты па інтэр'еры для дэманстрацыі новых калекцый і лепшых узораў мэблевай моды, эфектыўных дзелавых зносін і развіцця бізнесу.
Выстава вызначае актуальныя тэндэнцыі мэблевага рынку і аб'ядноўвае на сваёй пляцоўцы вытворцаў і дыстрыб'ютараў розных напрамкаў са спажыўцамі. Тут прадстаўлены шырокі выбар элітнай і бюджэтнай мэблі для спальняў, сталовых, гасціных, дзіцячых, а таксама кухні ад вытворцы, канапы і крэслы, мэблевая фурнітура, аздобныя матэрыялы і разнастайныя прадметы інтэр'еру.
Праца выставы будзе доўжыцца з 18 па 22 лістапада.
Прэс-служба канцэрна " Белляспаперпрам"