Экспартны патэнцыял беларускіх вытворцаў мэблі прадстаўлены на Міжнароднай мэблевай канферэнцыі "Быць у бізнесе" ў Маскве.

У рамках выставы "Мэбля-2019" у Маскве прайшла Міжнародная канферэнцыя прафесійных асацыяцый і сесія В2В сустрэч прадстаўнікоў мэблевай і сумежных з ёй галін.

 

 

 

 

 

 

Беларускія мэблевыя кампаніі на гэтай канферэнцыі прадставіла Асацыяцыя  прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Паралельна з дзелавой праграмай канферэнцыі працаваў B2B-сектар "Connect    Leads" , дзе прадстаўнікі мэблевых вытворчасцей з розных краін, асацыяцый,     транспартна-лагістычных і мытных кампаній правялі прамыя перамовы з     дырэктарамі расійскіх мэблевых салонаў, дызайнерамі, архітэктарамі,   гатэльерамі і забудоўшчыкамі. Дзякуючы падобнай камунікацыі абодва бакі   атрымалі магчымасць пашырыць рынак збыту, знайсці новых партнёраў і     больш  выгадныя кантракты.

 

Актыўная праца з партнёрамі, кліентамі і шматлікімі наведвальнікамі вялася і    на экспазіцыі Міжнароднай выставы "Мэбля-2019", якая праходзіць гэтымі     днямі ў ЦВК"Экспацэнтр".

 Мэбля на найбуйнейшым мэблевым форуме ва Усходняй Еўропе прадставілі  вядучыя прадпрыемствы канцэрна: ЗАТ "ХК "Пінскдрэў", ЗАТ   "Маладзечнамэбля", ААТ "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс", ААТ     "Слоніммэбля", ААТ "Гомельдрэў", ААТ "Рэчыцадрэў", ААТ "Магілёўдрэў",     Ельская мэблевая фабрыка ААТ "Мазырскі ДАК".