Пытанні арганізацыі аховы працы на прадпрыемствах канцэрна "Белляспаперпрам" былі разгледжаны на выязным пасяджэнні галіновай камісіі.
Чарговае пасяджаннe камісіі канцэрна па ахове працы адбылося пад кіраўніцтвам намесніка старшыні канцэрна Генадзя Дзікавіцкага 21 лістапада ў ААТ "ФанДАК".
У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, Бабруйскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы арганізацый канцэрна.
Аператыўную інфармацыю аб вытворчым траўматызме ў арганізацыях, выкананні рашэнняў савета канцэрна і стварэнні ў арганізацыях канцэрна службаў прамысловай, пажарнай і транспартнай бяспекі прадставіў начальнік упраўлення энергазберажэння, экалогіі і аховы працы канцэрна Сяргей Аўгустынчык.
На пасяджэнні камісіі таксама разгледжана пытанне аб рабоце камісіі для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы канцэрна.