Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас ўручыў сёння дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў краіны. У іх ліку і работнікі арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам".
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё вытворчасці дзяржаўнай узнагародай - медалём "За працоўныя заслугі" узнагароджаны намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічным развіцці і тэхналогіях - галоўны тэхнолаг ЗАТ "Маладзечнамэбля" Аляксандр Вітальевіч Жанкевіч і слесар па рамонце аўтамабіляў транспартна-рамонтнага ўчастка аўтатранспартнага цэха ААТ "Мастоўдрэў" Мікалай Мікалаевіч Давыдзька.
Віншуем нашых работнікаў з заслужанымі ўзнагародамі!