Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» планамерна нарошчваюць экспарт прадукцыі. За студзень-кастрычнік бягучага года аб'ёмы фактычных паставак па асноўных валаўтваральных групах тавараў павялічаны ў сярэднім на 6-9%. Цэлюлозы экспартавана ў 4 разы больш - амаль 82,3 тыс. т.
За 10 месяцаў арганізацыямі канцэрна за мяжу пастаўлена 339 тыс. куб. м драўнянастружкавых пліт, што на 7,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года, 61,9 млн кв.м драўнянавалакністых пліт – на 9,1% больш, мэблі 41,7 тыс. т – на 5,8% больш, паперы і кардона 141 тыс. т – на 8,7% больш. Нязначнае зніжэнне аб'ёмаў адгрузкі адбылося толькі па фанеры, яе адгружана на 0,7% менш - 186,7 тыс. куб. м.
На працягу ўсяго 2019 года прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці працуюць ва ўмовах падзення экспартных цэн на знешніх рынках. Так, напрыклад, сярэдняя цана за тону цэлюлозы ў кастрычніку бягучага года стала на 41,5% ніжэй у параўнанні з той, якая складвалася на кастрычнік 2018 года (з 677,2 долара ЗША знізіўся да 478,6 долара ЗША). Кошт аднаго кубічнага метра драўнянастружкавых пліт звалілася на 17%, кошт аднаго квадратнага метра драўнянавалакністых - на 3%, аднаго куба фанеры - на 28%, адной тоны мэблі - на 7,3%.
Такім чынам, падзенне коштаў адбілася на аб'ёмах валютнай выручкі ад экспарту прадукцыі. Пры гэтым прадпрыемствы канцэрна на працягу ўсяго перыяду выходзяць на станоўчыя вынікі працы. У грашовым выражэнні экспарт у цэлым па канцэрну за студзень-кастрычнік у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас на 3,2% і склаў амаль 478,9 млн долараў ЗША.
Геаграфія экспартных паставак ахапіла 69 краін. У ліку найбольш буйных рынкаў збыту прадпрыемстваў «Белляспаперпрама» - Расея, Польшча, Украіна, Кітай, Літва, Казахстан і шэраг іншых.
На знешнія рынкі пастаўлена 68,4% ад агульнай колькасці вырабленай прадукцыі.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"