ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" зноў удастоена гран-пры Прэміі спажывецкага прызнання «Народная Марка». Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася 6 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
У скарбонцы вытворцы ўжо некалькі такіх узнагарод. Мэбля "Пінскдрэў" з году ў год пацвярджае сваю папулярнасць і запатрабаванасць сярод беларускіх спажыўцоў. Высокія ацэнкі яна мае і на знешніх рынках. Геаграфія экспарту мэблі "Пінскдрэў" ахоплівае больш за 30 краін.
Народнае галасаванне праходзіла з 15 жніўня па 15 кастрычніка і ўключала 159 намінацый у трох катэгорыях - харчовыя тавары, нехарчовыя тавары і паслугі. Апытанне спажыўцоў ажыццяўлялася па анкетах, якія былі даступныя ўсім жадаючым - прадстаўнікам усіх абласцей, дэмаграфічных і сацыяльных груп Беларусі - у друкаваных выданнях краіны, іх агульны тыраж склаў звыш 3 млн. экз, а таксама анлайн на афіцыйным сайце прэміі narodnayamarka.by. Агульная колькасць галасоў, атрыманых арганізатарамі за тыя ці іншыя брэнды, склала 442 881.
Анкеты прэміі не прапаноўвалі падказак у выглядзе варыянтаў адказу - у кожнай з намінацый удзельнікі галасавання самастойна паказвалі назву толькі аднаго, лепшага на свой погляд, брэнда або вытворцы, прадукцыі якога давяраюць больш за ўсё. За ходам правядзення і падвядзення вынікаў прэміі сачыў Наглядальны савет.
У прэміі "Народная Марка" няма прафесійнага журы - выключна спажыўцы робяць выбар на карысць лепшых, на сваю думку, брэндаў і вырашаюць, якія вытворцы вартыя ганаровага тытула народнай любові і прызнання «Народная Марка».
Сімвал "Народнай маркі", права выкарыстання якога атрымліваюць лідэры галасавання, не толькі служыць упэўненым пакупніцкім арыенцірам, які паказвае, што сёння выбірае масавы спажывец, але і спрыяе развіццю добрасумленнай канкурэнцыі, натхняючы вытворцаў на далейшыя прафесійныя дасягненні".
Прысуджэнне прэміі "Народная Марка" ўжо стала добрай традыцыяй, якая адзначае завяршэнне года для прадпрыемстваў прэстыжнымі ўзнагародамі, якія з'яўляюцца доказам паспяховай працы на рынку - знакам народнай любові і прызнання.
Тэлеверсію цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў - канцэртнае шоу "Народная Марка" з удзелам вядомых беларускіх музычных выканаўцаў Аляксандра Саладухі, Валерыя Скаражонка, дуэта Аляксандры і Канстанцін, Віталя Варанко, Влады, групы Skynet жыхары нашай краіны змогуць убачыць у эфіры тэлеканала АНТ у перыяд навагодніх святаў.
Крыніца: http://narodnayamarka.by/