У лік пераможцаў і прызёраў прэміі спажывецкага прызнання "Народная Марка" ўвайшлі прадпрыемствы канцэрна.
Як мы ўжо паведамлялі, Гран-пры конкурсу ўдастоена ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў". Акрамя таго, холдынг таксама стаў пераможцам прэміі "Народня марка" ў намінацыі нехарчовых тавараў.
Прызёрамі прэміі, якія занялі 3-е месца, сталі ЗАТ "Маладзечнамэбля" (як вытворца мяккай мэблі і як вытворца корпуснай мэблі) і ААТ "Мастоўдрэў" (як вытворца падлогавых пакрыццяў).