Чаканыя вынікі працы арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам" у 2019 годзе і задачы на 2020 год будуць разгледжаны сёння ў Мінску на пасяджэнні савета канцэрна.
Удзел у пасяджэнні прымуць усе кіраўнікі арганізацый канцэрна і прадстаўнікі РК Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Пасяджэнне савета адбудзецца ў ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры". Да пачатку пасяджэння яго ўдзельнікі азнаёмяцца з вытворчасцю шпалернай фабрыкі і абмяркуюць актуальныя пытанні шпалернай вытворчасці.
Тут жа пасля пасяджэння савета канцэрна адбудзецца семінар-нарада для кіраўнікоў арганізацый канцэрна па пытаннях развіцця лічбавай эканомікі ў арганізацыях галіны.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"