Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" плануюць у 2020 годзе прадставіць свой экспартны патэнцыял на дзесяці найбуйнейшых міжнародных выставах.
Практычна ўсе прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" - гэта экспартаарыентаваныя вытворцы. Амаль 70% вырабленай прадукцыі яны пастаўляюць на знешнія рынкі. У шэрагу прадпрыемстваў доля экспарту перавышае 90%. Геаграфія паставак прадпрыемстваў галіны ахоплівае 69 краін. Прадукцыя пастаўляецца на ўсе кантыненты, яе ведаюць ва ўсіх краінах Еўропы, і ў ЗША, і ў Новай Зеландыі, Індыі, Кітаі і Егіпце.
Пашырэнне геаграфіі экспарту - вынік правадзімай канцэрнам палітыкі па дыверсіфікацыі рынкаў збыту. Штогод прадпрыемствы галіны адкрываюць для сябе ад 5 да 10 новых напрамкаў знешняга гандлю. І адным з інструментаў у справе асваення новых рынкаў збыту, прасоўвання і рэкламы сваёй прадукцыі, безумоўна, з'яўляюцца міжнародныя спецыялізаваныя выставы. Гэта магчымасць заявіць пра сябе на маштабных замежных пляцоўках, паказаць свае лепшыя ўзоры прадукцыі, усталяваць патрэбныя кантакты і, вядома, вывучыць рынак,сучасныя тэндэнцыі і актуальны попыт на тавары, якія вырабляюцца ў свеце.
Такім чынам, прынята рашэнне, у 2020 годзе прадставіць экспартны патэнцыял прадпрыемстваў канцэрна на наступных выставах:
"IMM Cologne" Міжнародная выстава мэблі і прадметаў інтэр'еру, Кёльн, ФРГ;
"Meble Polska" Міжнародная выстава мэблі і фурнітуры, Познань, Рэспубліка Польшча;
"Мэбля, фурнітура і абівальныя матэрыялы" Міжнародная выстава мэблі і спадарожных матэрыялаў, Масква, РФ;
"UMIDS 2020" Міжнародная спецыялізаваная мэблевая выстава, Краснадар, РФ;
"KIFF" Кіеўскі міжнародны мэблевы форум - Міжнародная выстава мэблі, прадметаў інтэр'еру, асвятлення, Кіеў, Украіна;
"MOSBUILD" Міжнародная выстава будаўнічых і аздобных матэрыялаў, Масква, РФ; "RosUpack" Міжнародная выстава упаковачнай індустрыі, Масква, РФ;
"PAP-FOR" Міжнародная выстава цэлюлозна-папяровай, лясной, перапрацоўчай, упаковачнай прамысловасці і галіны санітарна-гігіенічных відаў папер, Санкт-Пецярбург, РФ;
"BUDMA" Міжнародная выстава будаўнічай галіны, Познань, Рэспубліка Польшча; "BATIMAT RUSSIA" Міжнародная выстава дызайну, інтэр'ерных рашэнняў і будаўнічых тэхналогій, Масква, РФ.
Бліжэйшая з выстаў - Міжнародная выстава мэблі і прадметаў інтэр'еру "IMM Cologne" адбудзецца 13-19 студзеня ў Кёльне. На беларускім стэндзе будзе прадстаўлена прадукцыя вядучых вытворцаў мэблі ў сістэме канцэрна.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"